Асабіста для мяне працоўны візіт Сьвятланы Ціханоўскай у 🇺🇸 яскрава выявіў тры вельмі адметныя рэчы.
1) Увесь сьвет уражаны трываласьцю, адвагай і нязломнасьцю беларусаў.
Сустрэчы на найвышэйшым узроўні ў Белым доме, Дзярждэпартамэнце, Кангрэсе — гэта і знак сапраўднай салідарнасьці з усім беларускім народам, які праз цяжкія пакуты ідзе да свабоды, але й таксама запэўненьне ў тым, што ў Беларусі будзе дэмакратычная будучыня.
2) Неацэнную важнасьць каманднай працы і еднасьці.
І гэта ня толькі нашая каманда, але й ўсе дэмакратычныя сілы, актывісты, медыя, дыяспары, фонды і ініцыятывы, якія тым ці іншым спосабам спрычынілся да гэтага візіту, значна дапамаглі і паўплывалі на ягоны ўзровень і пасьпяховасьць.
3) Сьвятлана Ціханоўская — лідарка зь вялізарным запасам устойлівасьці, энэргіі і самаадданасьці.
Ня тое, каб я гэтага ня ведаў раней. Аднак, шчыра кажучы, кожным разам не перастаю зьдзіўляцца, калі бачу, як Ціханоўская працуе па 15-17 гадзін у суткі. Практычна без перапынкаў і выходных, поўнасьцю аддаючы сябе агульнай справе — найхутчэйшаму вызваленьню ўсіх несправядліва зьняволеных і правядзеньню новых, свабодных выбараў.
Гэта насамрэч няспынна ўзмацоўвае, захапляе і дае надзею.