А Шагал усё ж такі вернецца!
Перад сьмерцю Марк Шагал наказаў аддаць усе свае карціны роднаму гораду Віцебску.
У той час савецкая улада ўсё яшчэ да канца не прызнавала мастака. Шагал быў незразумелы, непатрэбны, чужы. Кажуць, што карціны так і не перадалі ў Беларусь, бо ў пэўны тэрмін не была падрыхтавана адпаведная музэйная прастора.
У наш час беларуская ўлада спрабуе выкрасьці карціны Шагала (і іншых) ня толькі ў іх законнага ўладара, але й фактычна ў усяго беларускага народа.
Лёс улады тады і ўлады цяпер падобны. Яны абедзьве асуджаныя на гучны правал.
Пасьля навіны пра "прымусовыя вакацыі" мастакоў Парыскай школы, мне успомнілася вандроўка на Блакітны бераг у 2018 г.
Мойша Шагал вельмі любіў гэтыя мясьціны. І гэтыя мясьціны любілі яго (прысутнасьць мастака там сапраўды вялікая). Шагал пражыў тут шмат год і тут жа знайшоў свой вечны спачын.
"У мяне няма ніводнай карціны, на якой вы не ўбачыце фрагменты маёй Пакроўскай вуліцы".
Мастак хоча застацца дома, таму доўга чакаць ня прыдзецца — Шагал да нас вернецца!